Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 22 февраля 2021 в 21:23
82 просмотра

З 15 па 21 лютага ў нашай установе адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Напярэдадні правядзення тыдня была праведзена грунтоўная папярэдняя падрыхтоўка, адбор матэрыялу для выкарыстання ў рамках тыдня.

Вучні актыўна прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах: конкурсе малюнкаў, конкурсе чытальнікаў вершаў і ўрыўкаў з твораў беларускіх пісьменнікаў,  конкурсе творчых пісьмовых работ і г. д. Дзеці праявілі свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці. Вучні рыхтаваліся загадзя: малявалі малюнкі, вучылі вершы і ўрыўкі.

Асноўнымі задачамi правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры з’яўляліся:

  • павышэнне цiкавасцi вучняў да прадметаў “Беларуская мова” i “Беларуская лiтаратура”, а таксама беларускай культуры, традыцый;
  • папулярызацыя беларускай мовы;
  • развiццё крэатыўных якасцей вучняў;
  • спрыянне самарэалiзацыi асобы;
  • развiццё i павышэнне творчага патэнцыялу педагагiчнага калектыву;
  • далучэнне да лепшых узораў сучаснай беларускай музычнай творчасці;
  • вывучэнне культуралагічнага аспекту беларускамоўнай спадчыны, яго выкарыстанне ў працэсе пазаўрочнай дзейнасці;
  • папулярызацыя здабыткаў беларускай культуры;
  • ушанаванне юбілейных дат;
  • удасканаленне ведаў па сімволіцы Рэспублікі Беларусь;
  • выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў праз уключэнне іх у сумесную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне асноў беларускай дзяржаўнасці.

Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры праходзiў у адпаведнасцз планам, якi быў зацверджаны дырэктарам установы адукацыі.

На падрыхтоўчым этапе было азначана кола мерапрыемстваў, а таксама прызначаны настаўнікі i вучні, адказныя за iх арганiзацыю i правядзенне.

Для правядзення тыдня быў распрацаваны план правядзення мерапрыемстваў, які быў размешчаны ў настаўніцкай і на першым паверсе для вучняў і бацькоў.

Усё, што было запланавана ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры, здзейснілася, прайшло своечасова, планава і высокаарганізавана.

План правядзення тыдня

“Гавары са мной па-беларуску”

Змест работы

Дата

Удзельнікі

Адказныя

1

Адкрыццё тыдня. Кніжная выстава, прысвечаная творчасці пісьменнікаў-юбіляраў

15.02

1 – 11 класы

Крытыш В.Л.

Ярашук М.С.

Сарока А.М.

2

1.Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”

16.02

5 – 6 класы

Ярашук М.С.

Сарока А.М.

2. Кіналекторый “Беларускія мультфільмы: Дыснею не снілася”

16.02

1 – 4 класы

Сарока А.М.

Янушкевіч М.В.

Бохан А.Р.

3

Конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных роднай мове

17.02

5 – 11 класы

Крытыш В.Л.

Ярашук М.С.

Сарока А.М.

4

Выстава малюнкаў да твораў К.Крапівы

18.02

5 – 8 класы

Крытыш В.Л.

Ярашук М.С.

Сарока А.М.

5

Закрыццё тыдня. Дзень беларускай песні “Спявай, душа!”

19.02

1 – 11 класы

Крытыш В.Л.

Сарока А.М.

Распачаўся тыдзень кніжнай выставай, якую падрыхтавалі вучні 8  класа.

Класныя кіраўнікі 1 – 11 класаў правялі інфармацыйную гадзіну “Пісьменнікі-юбіляры – 2020”. Настаўнікамі пачатковых класаў  быў праведзены кіналекторый “Беларускія мультфільмы: Дыснею не снілася”. Гэтыя мерапрыемствы мелі на мэце актывізацыю нацыянальнай самасвядомасці кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу.

Пад час правядзення тыдня былі арганізаваны экскурсіі ў музей Маці. Спадарыня Тамара Міхайлаўна Кандратовіч  гасцінна сустракала ўсіх жадаючых.

Конкурсу малюнкаў да твораў Кандрата Крапівы.

Новыя таленты раскрыліся на конкурсе чытальнікаў “Радзіма мая дарагая”. Пераможцамі конкурсу сталі Цыбоўская Эвеліна і Строк Надзея.

Для вучняў старэйшых класаў  з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў удзельнікаў па беларускай мове быў праведзены абласны дыктант на тэму – 75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дзень беларускай песні “Спявай, душа!” У ходзе мерапрыемства, вучні навучыліся адрозніваць гучанне скрыпкі ад кларнета, даведаліся пра народныя музычныя інструменты беларусаў, такія як свірэль, ліра, гуслі і лютня. Пазнаёміліся з музычнай спадчынай Гродзеншчыны, са знакамітымі кампазітарамі роднага краю.

Мэтай мерапрыемстваў тыдня беларускай мовы і літаратуры стала развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхавання ў вучняў пачуцця калектывізму, узаемападтрымкі і ўзаемадапамогі, павышэння цікавасці і любові да роднага слова. Школьнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова. Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах.

У канцы свята пераможцам разнастыйных конкурсаў былі ўручаны граматы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.