План
выхаваўчай і ідэалагічнай работы
дзяржаўнай установы адукацыі "Мікелеўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" на 2021/2022 навучальны год
Мэта: Стварэнне ўмоў для самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца, яго паспяховай сацыялізацыі, сацыяльна-педагагічная падтрымка станаўлення і развіцця высокамаральнага, адказнага, творчага, ініцыятыўнага, кампетэнтнага грамадзяніна
Задачы:
1. Фарміраваць грамадзянскую і сацыяльную пазіцыю асобы, патрыятызм і
нацыянальную самасвядомасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу з дапамогай актывізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы, фарміраваць талерантнае стаўленне.
2. Удасканальваць мадэль арганізацыі дзейнасці ў шосты дзень тыдня праз прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў стварэнні культурна-адукацыйнага асяроддзя школы, выкарыстанне новых форм фізкультурна-аздараўленчай работы.
3. Ствараць неабходныя ўмовы для захавання, умацавання і развіцця духоўнага, эмацыйнага, інтэлектуальнага, асобаснага і фізічнага здароўя ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу.
4. Развіваць творчы патэнцыял і лідарскія якасці навучэнцаў праз комплексную падтрымку значных ініцыятыў удзельнікаў адукацыйнага працэсу і актывізацыю дзейнасці дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў установы адукацыі.
5. Падтрымліваць творчую актыўнасць навучэнцаў ва ўсіх сферах дзейнасці, актывізаваць работу вучнёўскага самакіравання, ствараць умовы для развіцця агульнашкольнага калектыву праз сістэму КТД.
6. Удасканальваць сістэму сямейнага выхавання, спрыяць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне і навучанне дзяцей.